Мы прывыклі думаць, што габрэі ў Беларусі – проста яшчэ адна са шматлікіх нацыянальных суполак, якія не моцна выдзяляюцца на агульным фоне нашай краіны. Насамрэч, такі этна-культурны ландшафт, дзе найвялікшую ролю ў краіне адыгрываюць менавіта беларусы, усталяваўся толькі ў апошнія 30-40 год. Сто год таму да 50% насельніцтва беларускіх гарадоў
Мы прывыклі думаць, што габрэі ў Беларусі – проста яшчэ адна са шматлікіх нацыянальных суполак, якія не моцна выдзяляюцца на агульным фоне нашай краіны. Насамрэч, такі этна-культурны ландшафт, дзе найвялікшую ролю ў краіне адыгрываюць менавіта беларусы, усталяваўся толькі ў апошнія 30-40 год. Сто год таму да 50% насельніцтва беларускіх гарадоў і мястэчак складалі менавіта габрэі. Не складана здагадацца, што менавіта габрэйская культура наклала вялізарны адбітак на сучасную беларускую гарадскую культуру. Але які менавіта адбітак? Разбіраемся разам з культурным антраполагам Сцяпанам Стурэйкам.
Што такое габрэйская спадчына?
Чыя гэта спадчына насамрэч?
Дзе шукаць фінансаванне на аднаўленне сінагог?
Як на сучасную беларускую культуру паўплывала культура габрэйская?
Чаму гродзенская сінагога такая папулярная сярод наведнікаў?
Ці абавязкова вучыць ідыш, каб адбудаваць сінагогу?