У папярэдніх выпусках мы разам з мастацтвазнаўцам Сцяпанам Стурэйкам шмат размаўлялі пра тое, як мусіць выглядаць добрая рэстаўрацыя. У выніку сышліся на тым, што ўсё залежыць ад грамадскага кансэнсусу, і тое, што гродзенцы бясконца спрачаюцца наконт аднаўлення чарговага будынка – гэта добра і правільна.
Яшчэ адна тэма, пра якую ўвесь час
У папярэдніх выпусках мы разам з мастацтвазнаўцам Сцяпанам Стурэйкам шмат размаўлялі пра тое, як мусіць выглядаць добрая рэстаўрацыя. У выніку сышліся на тым, што ўсё залежыць ад грамадскага кансэнсусу, і тое, што гродзенцы бясконца спрачаюцца наконт аднаўлення чарговага будынка – гэта добра і правільна. Яшчэ адна тэма, пра якую ўвесь час спрачаюцца гродзенцы – гэта прыгажосць тых ці іншых будынкаў. Ці існуюць нейкія аб’ектыўныя паказчыкі добрай архітэктуры, ці гэта выключна пытанне густу, разбіраемся разам з гродзенскай архітэктаркай Вiялетай Масаловай.
Чаму моладзь захапляецца савецкай архітэктурай, а старэйшыя людзі яе не любяць?
Сталінскі ампір VS Віленскае барока – хто пераможа?
Калі архітэктура зараджаецца без архітэктара?
Панэлькі – гэта прыгожа?
Ці бывае постмадэрнісцкая архітэктура прыгожай?
Дзе ў гродзенскіх мікрараёнах прыхаваліся сапраўдныя архітэктурныя шэдэўры?
Як звязаны гурт “Molchat doma” і беларуская архітэктурная спадчына?
У выпуску былі выкарыстаныя фрагменты з наступных відэа: