Некаторыя задумваюцца: ці можам мы таксама заняцца ўрбаністыкай, як героі «Утульнага горада»? Кароткі адказ: так! Шмат хто атрымлівае вышэйшую адукацыю ў гэтым кірунку: паступае на архітэктурную або ўрбаністычную спецыяльнасць. Аднак нават прыклад нашых запрошаных экспертаў паказвае, што ў гэтым няма неабходнасці. Некаторыя людзі становяцца
Некаторыя задумваюцца: ці можам мы таксама заняцца ўрбаністыкай, як героі «Утульнага горада»? Кароткі адказ: так! Шмат хто атрымлівае вышэйшую адукацыю ў гэтым кірунку: паступае на архітэктурную або ўрбаністычную спецыяльнасць. Аднак нават прыклад нашых запрошаных экспертаў паказвае, што ў гэтым няма неабходнасці. Некаторыя людзі становяцца гарадскімі актывістамі без дыплома. Абмяркоўваем, як займацца ўрбаністыкай разам з архітэктаркай-урбаністкай Віялетай Масаловай.
Куды пайсці вучыцца ўрбаністыцы?
У чым адрозніваецца ўрбаністыка ад урбанізма?
Чым адрозніваецца архітэктурная адукацыя «у нас» і «у іх»?